Падача электронных зваротаў ажыццяўляецца праз адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (http://обращения.бел)

Электронныя звароты разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Заяўнікі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў:
- павінны зарэгістравацца шляхам запаўнення формы рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце;
- павінны падаць электронныя звароты і могуць атрымаць адказы (паведамленні) на іх;
- могуць прагледзець пералік пададзеных электронных зваротаў і статус іх разгляду;
- могуць накіраваць аператару сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў інфармацыйныя паведамленні і запыты на кансультацыю па пытаннях функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Рэгістрацыя заяўнікаў (за выключэннем асоб, якія з'яўляюцца адміністратарамі арганізацый або адказнымі асобамі) у сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца шляхам унясення ў форму рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце наступных звестак пра сябе:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць), адрас месца жыхарства (месца знаходжання), абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі, адрас электроннай пошты – для фізічнай асобы;
- улiковы нумар плацельшчыка, найменне, адрас месцазнаходжання арганізацыі, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць), адрас электроннай пошты і абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты – для юрыдычнай асобы.
Падчас рэгістрацыі заяўнік (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай):
- павінен пацвердзіць абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі шляхам унясення кода пацверджання, атрыманага ў СМС-паведамленні на ўказаны нумар;
- павінен пацвердзіць адрас электроннай пошты шляхам пераходу па спасылцы, атрыманай на ўказаны адрас;
- павінен далучыць прыналежны яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент у выпадку яго выкарыстання для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Па завяршэнні рэгістрацыі заяўніка (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў у аўтаматычным рэжыме фарміруе асабісты электронны кабінет заяўніка.
Заяўнік (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў можа выкарыстоўваць:
- лагін і пароль, сфарміраваныя ім пры рэгістрацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў;
- лагін і пароль, сфарміраваныя ў працэсе рэгістрацыі ў нацыянальнай паштовай электроннай сістэме;
- прыналежны яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент.
Пасля праходжання заяўнікам (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) працэдур ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляе яго аўтарызацыю шляхам прадастаўлення магчымасці выкарыстання ў асабістым электронным кабінеце функцыянальных магчымасцей, даступных заяўніку.