Сітуацыйная дапамога інвалідам
З мэтай рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2022 г. № 183-З «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2022 г. № 701 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2017 г. № 451», Правілаў забеспячэння даступнасці для інвалідаў аб'ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай інфраструктуры, транспартных сродкаў і аказваемых паслуг, ацэнкі ўзроўню іх даступнасці, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2022 г. № 796, у Дзяржаўнай установе адукацыі «Мохраўская сярэдняя школа» распрацаваны і зацверджаны загадам дырэктара парадак аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам.
Згодна з указаным парадкам, інваліду або асобе, якая яго суправаджае, пры неабходнасці наведвання будынка, у якім знаходзіцца Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мохраўская сярэдняя школа» (в. Мохра, вул. Леніна, д. 30), з мэтай атрымання якой-небудзь паслугі, што прадастаўляецца ўстановай адукацыі, неабходна загадзя паведаміць пра гэта работніку ўстановы адукацыі, за якім замацаваны абавязкі па аказанні сітуацыйнай дапамогі, пры гэтым указаўшы характар і аб'ём неабходнай сітуацыйнай дапамогі.
Кантактны нумар тэлефона работніка ўстановы адукацыі, за якім замацаваны абавязкі па аказанні сітуацыйнай дапамогі інвалідам:
Кузьмінчук Алена Андрэеўна педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг Дзяржаўнай установы адукацыі «Мохраўская сярэдняя школа» – 8 (01652) 33 2 38.