225812, д. Мохро, ул. Ленина, 30, Брестская обл., Ивановский р-н. 8-01652 33-2-49 moh@ivanovo.edu.by

Новости

26.02.2024

Тыдзень беларуская мовы і літаратуры

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 19 па 24 лютага 2024 года. На другім паверсе школы былі аформлены інфармацыйныя стэнды і выставы.

Лектарская група ў складзе вучняў 11 класа Клімаўца Данііла, Катовіч Настассі, Белянца Максіма і Краўчук Дар’і пазнаёмілі вучняў, настаўнікаў і тэхработнікаў школы з праграмай-анонсам мерапрыемстваў у рамках Тыдня роднай мовы.
Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.
Дзень атрымаўся вельмі насычаны рознымі сюрпрызамі! З самай раніцы на другім паверсе школы была арганізавана акцыя “Усміхніся, павітайся па- беларуску – атрымай цукерку!”. Гэтая акцыя выклікала у вучняў здзіўленне і непадробную цікавасць!
Пад час перапынкаў у вучняў і настаўнікаў школы была магчымасць далучыцца да аматараў беларускай паэзіі і музыкі. Усе з захапленнем слухалі вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і інш., а таксама песні на словы гэтых жа аўтараў.
У суботу была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Гучы, мая родная мова!”, якая стала своеасаблівым фіналам Тыдня роднай мовы ў нашай школе.

Интернет-ресурсы