Информация о школе
Первые воспоминания о Мохровской средней школе были в 1882 году — это было Мохровское народное училище, где занималось 10 мальчиков и 2 девочки. В 1905—1907 годах была открыта церковно-приходская школа на 30 учеников, 1921 год — Мохровская повшхетная (польская) школа. В 1944 году открыта семилетка. Первый выпуск 10 класса был в 1955 году. В 1976 году появляется новое современное здание, рассчитанное на 640 мест, в котором и размещается наша школа.
Количество учеников в последние три года колеблется от 110 до 130 человек. На сегодняшний день в школе обучается 109 учеников в 11 классах — комплектах. Для осуществления образовательного процесса на общей площади 3216,24 м.кв. в школе имеется 15 учебных кабинетов, кабинет информатики, библиотека, спортивный зал, спортивная площадка, столовая на 112 мест, учебно-опытный участок, географическая площадка. Фонд библиотеки составляет 11 479 экземпляров художественной литературы, 13 825 экземпляров учебников.
Летапіс школы
Першыя крокі адукацыі
Першае ўпамінанне пра школу адносіцца да 1855 года. У кнізе запісаў расходаў за люты месяц ёсць запіс, што за 10 буквароў заплачана 62 капейкі, маюцца звесткі пра навучанне свяшчэнніцкіх дзяцей дома і ў навучальных установах. Пры перапісі насельніцтва за 1872 год пры служэнні А.Г.Тарановіча ўспамінаецца пра сіротствуючых Анастасію Восіпаўну Чарняўскую і Фёдара Восіпавіча Чарняўскага. Яны адносіліся да духоўнага саслоўя і пражывалі ў доме свяшчэннаслужыцеля. Маладыя былі роднымі для жонкі А.Тарановіча Юліі Восіпаўны. З’яўляючыся дзецьмі свяшчэнніка, яны атрымалі адукацыю, і ў дакументах 1874 года запісана, што Анастасія Восіпаўна Чарняўская з’яўляецца настаўніцай Махроўскага прыходскага вучылішча. Упамінаецца і яе брат.
Па дадзеных за 1882 год у Махроўскім прыходскім вучылішчы навучалася 10 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1886 годзе настаўнікам працаваў Фёдар Міхайлавіч Андрус, у 1886 годзе – Антон Семянчук. Яго змяніў у 1888 годзе Васіль Аляксеевіч Оргіч, які працаваў да 1898 года. У 1898 годзе працаваў Уладзімір Уладзіміравіч Дэвент, у 1899 годзе да яго далучыліся Яўгенія Уладзіміраўна Дэвент, яго сястра, і Канстанцін Іванавіч Дыдышка.
Махроўская Петра – Паўлаўская царква, пабудавана ў 1742 годзе
Школа ў польскі час
Пасля Рыжскага мірнага дагавору вёска Махро ўвайшла ў Бродніцкую гміну Пінскага павета. У буйных гарадах адразу сталі стварацца школы. Брэсцкі дзяржаўны архіў захоўвае частковыя звесткі пра нашу школу. Вядома, што ў 1926 годзе дзейнічала Publiczna szkola powszechna (публічная школа паўшэшная (пачатковая) (Фонд 59, опісь 8, д.137). У паўднёвай частцы павета працавала 17 настаўнікаў. Сярэдняя заработная плата складала ў 1937 і 1938 гадах 200 злотых. Зарплата дырэктара Махроўскай школы Рэкоша Владзіслава складала ў красавіку 1938 года 190 злотых. Дакумент з архіва за 1926 год сцвяржае, што на Мохренскую школу патрачана на рамонт дабротнага драўлянага пабеленага будынка 500 злотых, на ацяпленне – 156 злотых, пісьмовыя прылады – 50 злотых, усяго 1091 злотых (Фонд 2303, опісь1, дело 20).
Вядома пра настаўніка Саса Яна. У архіве маецца яго асабістая справа. Нарадзіўся ён 19 студзеня 1911 года у мястэчку Цтбонун, гміна Павловіце, павет Ільца. Бацьку звалі Барталамей, маці – Марыяна. У 1927 годзе Ян паступае ў настаўніцкую семінарыю у горадзе Солцу над Віслай, якая рыхтавала настаўнікаў для паўшэшных школ. У 1933 годзе скончыў яе і на аснове экзаменаў атрымаў наступныя адзнакі: па матэматыцы, навыкам рэлігіі, малюнку, практыцы педагагічнай – добра, па астатнім прадметам дастаткова (Ф.52, опісь 5, дело 6976). Накіраваны на работу ў Бродніцкую гміну, працуе ў розных школах і ў верасні 1936 года накіраваны ў Мохренскую школу, дзе працаваў да 1939 года. Разам з ім накіравана на работу і Скульская Марыя, якая стала пазней жонкай Яна. У школе трэба было вучыцца 5 гадоў. Катовіч Вольга успамінае: “У нашай хаце жыў настаўнік Сас. Я да 1939 года паспела скончыць 2 класы польскай школы, а потым 2 класы савецкай школы. Памятаю яшчэ настаўніка Ногаля, у якога была дачка Ванда. Заўсёды перад пачаткам заняткаў чыталі малітву на польскай мове, каб Бог дапамог у вучобе. Кожную суботу да нас прыходзіў бацюшка – Рубановіч Павел Адамавіч. Строгі быў. Мы ўсе яго паважалі. Вывучалі Закон Божы. За дрэнную вучобу нас каралі. Нават на лёдзе катацца дазвалялі тым, хто добра вучыўся”.
П.А.Рубановіч з жонкай, 1927 год
Школа ў 1939 - 1941 гады
17 верасня 1939 года ўранку злучэнні Чырвонай арміі пачалі наступленне на Заходнюю Беларусь. У першы дзень былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня – Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 верасня – Вільня, Пружаны, 20 верасня – Гродна, 21 – Пінск, 22 верасня – Беласток і Брэст.
Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў заходнія вобласці БССР пераважна з усходніх абласцей прыбыло каля 31 тысячы партыйных, камсамольскіх, савецкіх работнікаў, спецыялістаў гаспадаркі і культуры. Яны адыгралі вялікую ролю ў арганізацыі сацыяльна-культурных і эканамічных пераўтварэнняў, наладжванні работы нацыяналізаваных прадпрыемстваў, транспарту.
Значныя змены адбыліся і ў народнай асвеце. Яна ўключалася ў савецкую адукацыйную сістэму. У большасці школ навучанне было пераведзена на беларускую і рускую мовы. Пачалася барацьба з непісьменнасцю. У пачатку 1941 года ў Беларусі 169,5 тысяч чалавек займаліся ў школах для непісьменных і малапісьменных. Некаторыя спецыялісты засталіся працаваць, але іх было мала. Палякі пакідалі нашу мясцовасць. З усходніх абласцей была прыслана вялікая колькасць савецкіх спецыялістаў, але кадраў не хапала. Успамінае Ігнатавец Мікалай Аляксеевіч: “Я скончыў 4 класы польскай школы, і ў 1939 годзе нас залічылі ў савецкую школу, толькі класам ніжэй. Я стаў хадзіць у 3 клас. Нашу настаўніцу звалі Алена Іосіфаўна, прозвішча я не памятаю. Вучняў 1 і 2 класаў вучыў Дзядкоў Міхаіл Раманавіч. Я яго добра запомніў, бо прыходзілася некаторы час жыць у адной вёсцы і сустракацца пасля вайны. Усе настаўнікі былі “васточныя” (так іх называлі ў вёсцы). Пачыналася навучанне ва ўсіх класах з вывучэння рускага алфавіта. Нас па новаму вучылі чытаць і пісаць. Скончыць школу не ўдалося, бо пачалася вайна.”
Дырэктарам школы ў 1939-1940 гады быў Бандарэнка Георгій Сысоевіч, які быў рэпрэсіраваны 08 ліпеня 1940 года. Яго змяніў Дон Лейбавіч, які пасля пачатку сусветнай вайны ўцякаў ад праследаванняў фашыстаў. У Польшы ён быў адвакатам, а ў беларускай весцы Махро стаў дырэктарам школы. Растраляны фашыстамі ў 1942 годзе.
Яшчэ пры Польшчы прыехаў працаваць настаўнікам у Махроўскую школу Уладзіслаў Курган, які з 1944 па 1946 год быў дырэктарам школы. У 1939 -1940 гады прыехалі працаваць настаўнікі Гарохаў Пётр Сямёнавіч, Багатавы Елізавета і Аляксандр, Сяргушка Лідзія Пятроўна.
Дзядкоў Міхаіл Раманавіч
Нарадзіўся гэты выдатны чалавек 20 красавіка 1922 года ў вёсцы Данілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум і ў 1939 годзе накіраваны ў вёску Махро працаваць настаўнікам. Напэўна, трэба было мець вялікую смеласць, каб паехаць працаваць у далёкія мясціны, дзе існавала другая краіна, былі свае парадкі. Але малады семнаццацігадовы Міхаіл не спужаўся цяжкасцей. Тут у нашай вёсцы сустрэў прыгажуню Валянціну і ажаніўся. Нарадзіўся сын Уладзімір. Дакументы сведчаць, што папрацаваў вельмі мала. Агульны стаж работы склаў 10 месяцаў і 2 дні, і тут пачалася Вялікая Айчынная вайна. Пачынаецца партызанская барацьба. Міхаіл Раманавіч са сваёй сям’ёй жыве ў вёсцы Махро. Новы фашысцкі парадак ледзь не каштаваў яму жыцця. Фашысты знішчалі спецыялістаў, камуністаў.
Цесная дружба звязала ў той час Дзядкова і свяшчэнаслужыцеля Калініна Серафіма Якаўлевіча. Па ўспамінах блізкіх, Калініну ўдалося выратаваць Міхаіла Раманавіча ад смерці. Як толькі ў лясах з’явіліся партызаны, былы настаўнік бярэ зброю і пачынае біць фашыстаў. З 7 сакавіка 1943 года па 34 лютага 1944 года з’яўляецца партызанам атрада імя Кутузава Молатаўскай партызанскай брыгады, аб чым маецца пасведчанне.
Пасля вызвалення нашай мясцовасці ад фашыстаў, Дзядкоў уліваецца разам з другімі партызанамі ў рэгулярную армію і ідзе вызваляць Еўропу ад фашыстаў. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы і ўзяцці Берліна. Атрымаў шматлікія ўзнагароды, аб чым сведчаць дакументы. У 1947 годзе вяртаецца ў стаўшую яму роднай вёску. Але лёс распарадзіўся па-іншаму. Па сямейных абставінах прыйшлося разам з сынам пераехаць на сваю гістарычную радзіму. Працуе настаўнікам пачатковых класаў, дырэктарам Калінскай сямігадовай школы Уваравічскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1955 годзе выбіраецца старшынёй калгаса “Чангарская дывізія” таго ж раёна, пасля ўзбуйнення гаспадарак старшынёй аб’яднага калгаса “Чырвоная плошча”. З 1966 года аж да выхаду на пенсію ў 1986 годзе загадвае аддзелам кадраў Касцюкоўскага РМА СХТ.
Школа ў пасляваенны час
У верасні 1944 года была адкрыта Махроўская сямігодка. Першымі кваліфікаванымі настаўнікамі былі Гонтарава М.Д. і Гулік А.Ф.
Гонтарава (Ражкавец) Марыя Данілаўна (27.10.1926 – 04.05.2008) нарадзілася ў вёсцы Малінаўка Журовічскага (цяпер Рагачоўскага) раёна Гомельскай вобласці. Скончыла 9 класаў Журовічскай школы, потым Ганцавічскае педагагічнае вучылішча. У 1948 годзе накіравана ў Махроўскую школу настаўнікам пачатковых класаў. У 1988 годзе пайшла на заслужаны адпачынак.
Гулік (Паўлюкавец) Алена Фёдараўна нарадзілася ў Гомелі. Закончыла Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. У 1948 годзе накіравана ў нашу школу, у 1950 годзе выходзіць замуж за настаўніка фізічнай культуры Паўлюкаўца Уладзіміра Якаўлевіча. У 70-х гадах з сям’ёй пераязджае у г. Гомель.
У 1945 год пад школу прыстасавалі пакінуты дом, у ім размясцілася два класы, у 1949 годзе метадам народнага будаўніцтва перабудавана з пакінутага дома класнае памяшканне на два класы. Да канца 1950 года школа была ўкамплектавана настаўнікамі.
Калектыў настаўнікаў Махроўскай сямігадовай школы, кастрычнік 1949 год
Дырэктар школы П.М.Калашук
1-ы выпуск Махроўскай сямігадовай школы 1951 год
З дапамогай калгаса ў 1952 годзе пабудаваны школьны будынак на 4 класы.
Калектыў настаўнікаў Махроўскай сямігадовай школы 1953 год
Дырэктар школы А.С. Гаспадараў
У 1954 -1959 гадах (дырэктары Гурыновіч В.Н. і Крышко В.Н.) да гэтых будынкаў зроблена дабудова, і школа выведзена з наёмных памяшканняў. Заняткі сталі праводзіцца ў адну змену. Да 1955 года ніхто з мясцовых жыхароў не меў сярэдняй адукацыі.
Калектыў настаўнікаў Махроўскай СШ, чэрвень 1955 год
Дырэктар школы В.М. Гурыновіч
Дырэктар школы А.Ф. Казачэнка
Дырэктар школы З.М.Хіліманюк
1 верасня 1976 года, калі дырэктарам школы працаваў Хіліманюк Здзіслаў Мартынавіч, здадзены ў эксплуатацыю трохпавярховы будынак Махроўскай сярэдняй школы на 640 месцаў.
Сучасны выгляд школы
Махроўская сярэдняя школа, 1996 год
ДУА "Махроўская сярэдняя школа", 2014 год
ДУА "Махроўская сярэдняя школа", 2020 год